Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Заяўнікі ўстаноўчага сходу ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за зьмяненьне выбарчага заканадаўства сёньня атрымалі пісьмовыя адказы зь Менскага гарвыканкаму. Ім прапаноўваюць правесьці сход 8 лютага на плошчы Бангалор.

Адзін з заяўнікаў акцыі, Анатоль Лябедзька, кажа: сабрацца ў бліжэйшую нядзелю абсалютна нерэальна.

“Сёньня апошні працоўны дзень тыдня. А нам прапануюць, акрамя таго, што мы мусім праінфармаваць амаль тысячу чалавек, заключыць дамовы з пажарнікамі, мэдыкамі, прадстаўнікамі розных камунальных гаспадарак, міліцыяй і г.д. Гэта зроблена наўмысна, каб сарваць наша мерапрыемства.

Пасьля такога адказу ў актывістаў застаюцца дзьве магчымасьці. Першая — дамагацца ад сталічнага гарвыканкаму правядзеньня сходу пад адкрытым небам у іншы час і ў іншым месцы. Другая — скараціць колькасьць ініцыятыўнай групы разоў у 10 і сабрацца дзесьці пад дахам”.

Анатоль Лябедзька сказаў, што літаральна празь некалькі дзён высьветліцца, да якога з двух рашэньняў схіляюцца ініцыятары збору подпісаў.

Дзейнае беларускае заканадаўства прадугледжвае: збор подпісаў нельга пачынаць, не зарэгістраваўшы ініцыятыўную групу ў Цэнтравыбаркаме. А там не разглядаюць дакумэнты на рэгістрацыю, калі не праведзены ўстаноўчы сход.
XS
SM
MD
LG