Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Я.Фіштэйн: “Беларусь перадае сувэрэнітэт Расеі”


Яфім Фіштэйн
Яфім Фіштэйн

У якой ступені падпісаныя ў Маскве пагадненьні ствараюць пагрозу незалежнасьці Беларусі?

Як гэтыя дамоўленасьці паўплываюць на ўзаемаадносіны Менску і Эўрапейскага Зьвязу? Ці ня будзе створаная групоўка хуткага рэагаваньня інструмэнтам для здушэньня нацыянальных і палітычных пратэставых выступаў у саміх краінах-удзельніцах? Якая рэакцыя беларускага грамадзтва на падпісаныя ў Маскве пагадненьні? Гэтыя тэмы ў "Праскім акцэнце" абмяркоўваюць аглядальнік расейскай службы Радыё Свабода Яфім Фіштэйн і аглядальнік беларускай "Свабоды" Валер Карбалевіч.
Яфім Фіштэйн: “Гэта, вядома, не канчатковая здача сувэрэнітэту, але частковая перадача сувэрэнітэту на карысьць іншай дзяржавы мае месца. Параўнайце, напрыклад, перадачу сувэрэнітэту краінаў-новых чальцоў Эўразьвязу з тым, што адбылося ў Беларусі. У той час як новыя чальцы Эўразьвязу перадаюць сувэрэнітэт міжнароднай арганізацыі, групе дзяржаваў, Беларусь перадае сувэрэнітэт толькі адной, суседняй, але затое вельмі вялікай дзяржаве – Расеі. Існуе вялікая розьніца. І вайсковае пагадненьне, і фінансавае пагадненьне зьяўляюцца здачай часткі беларускага сувэрэнітэту. Ня кажучы ўжо пра тое, што ўвядзеньне расейскага рубля як рэзэрвовай валюты Беларусь у яе магчымасьцях хаця б частковай інтэграцыі ў эўрапейскую супольнасьць будзе вельмі абмяжоўваць. Гэтаксама й і вайсковае пагадненьне. Беларусь жа займае стратэгічнае становішча паміж Эўрапейскім Зьвязам і Расеяй. А гэтае пагадненьне з Расеяй ня можа быць накіравана супраць нават гіпатэтычных пагрозаў з Далёкага Ўсходу ці з Цэнтральнай Азіі. А толькі – супраць Эўропы, адкуль ніякіх рэальных пагрозаў не існуе.
Усё гэта абмяжуе магчымасьці манэўраваньня для беларускага прэзыдэнта. Магчымасьці, якія ён вельмі спрытна выкарыстоўваў у мінулым. А манэўраваньне паміж Расеяй і Эўразьвязам вельмі важнае, жыцьцёва важнае для Беларусі, для захаваньня і падтрыманьня яе аўтарытэту і сувэрэнітэту. Як толькі гэтыя магчымасьці будуць абмежаваныя, застаецца наўпроставы шлях у сфэру падпарадкаваньня, у сфэру дамінаваньня Масквы.
Перадача “Праскі акцэнт” з удзелам аглядальніка расейскай службы Радыё Свабода Яфіма Фіштэйна і аглядальніка беларускай службы Радыё Свабода Валера Карбалевіча – у эфіры ў нядзелю і пазьней у тэкставым варыянце на сайце "Свабоды".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG