Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генэральная пракуратура Беларусі закрыла дзьве крымінальныя справы супраць старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі. Пра гэта яму паведамілі сёньня ў Генэральнай пракуратуры.


Апазыцыйны палітык расказаў “Свабодзе”:

“Сёньня я сустрэўся з кіраўніком першага аддзелу Генэральнай пракуратуры спадаром Івановым. Ён уручыў мне пастанову аб спыненьні крымінальнага перасьледу па маёй крымінальнай справе, а таксама ўведамленьне аб спыненьні папярэдняга расьсьледваньня крымінальнага перасьледу.Зь іх я даведаўся, што 3 лютага сьледчы па асабліва важных справах пракуратуры Менску спадар Агафонаў разьгледзеў дзьве мае справы і спыніў іх”.

Першая справа была ўзбуджана 27 лістапада 2001 году за артыкул, надрукаваны ў газэце “Народная воля”, другая –1 сакавіка 2004 году за інтэрвію праграме Мікалая Сванідзе “Люстэрка” на расейскім канале РТР. Апазыцыйнага палітыка абвінавацілі ў распаўсюдзе наўмысна хлусьлівых зьвестак пра прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.

Менавіта на падставе ўзбуджаных крымінальных справаў Анатолю Лябедзьку быў спынены выезд за межы краіны.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG