Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародны валютны фонд выпрацаваў рэкамэндацыі для банкаў Беларусі.


“Быў падсумаваны шэраг ключавых парадаў, сярод якіх неабходнасьць пастаянна падтрымліваць незалежнасьць банкаўскага нагляду і шэраг іншых працэсаў у банкаўскай сфэры”, - гаворыцца ў справаздачы пра стабільнасьць банкаўскай сыстэмы Беларусі.

МВФ падкрэсьлівае, што ў банкаўскай сфэры застаюцца невырашаныя праблемы, адна зь якіх – недастатковая незалежнасьць банкаўскага нагляду, перадае Інтэрфакс.

Агулам экспэрты МВФ назвалі дзейнасьць беларускіх банкаў “задавальняючай”.

Фонд раіць уладам Беларусі пераглядзець мэханізмы мэтавага крэдытаваньня. У 2008 годзе 8 буйных банкаў фундавалі 30 дзяржаўных праграмаў.

МВФ прагназуе, што фінансавы стан карпаратыўнага сэктару бліжэйшымі месяцамі можа пагоршыцца. Гэта будзе выклікана зьніжэньнем попыту на беларускі экспарт на рынках Расеі ды іншых краінах, якія зьяўляюцца галоўнымі гандлёвымі партнэрамі Беларусі.
XS
SM
MD
LG