Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афіцыйны Менск настойвае на скасаваньні амэрыканскіх эканамічных санкцыяў супраць шэрагу беларускіх дзяржаўных прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у канцэрн “Белнафтахім”.


“Мы гатовыя да разьвіцьця дыялёгу са Злучанымі Штатамі настолькі, наколькі да гэтага гатовыя нашы амэрыканскія партнэры,-- сказаў сёньня на брыфінгу прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Папоў.- Мы ніколі ад такога кантактаваньня не закрываліся, і не маем намеру рабіць гэта і надалей. А асновай для такога дыялёгу, мы як і раней разглядаем павагу бакоў да інтарэсаў адзін другога”.

Афіцыйны прадстаўнік зьнешнепалітычнага ведамства Беларусі абазначыў і сваё бачаньне магчымай актывізацыі гэтага працэсу:

“Што тычыцца актывізацыі гэтага дыялёгу, то мы па-ранейшаму лічым, што ён ляжыць у плоскасьці адмены амэрыканскім бокам дыскрымінацыйных рашэньняў эканамічнага характару, якія былі зробленыя мінулай амэрыканскай адміністрацыяй адносна суб’ектаў гаспадараньня. Тут таксама ніякіх зьмяненьняў у нашай пазыцыі няма. Мы ў гэтым пытаньні вельмі канкрэтна і адкрыта паводзім сябе адносна нашых амэрыканскіх партнэраў. Яны нашу пазыцыю вельмі добра ведаюць”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG