Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці дазволяць апазыцыі правесьці сход на вуліцы?


Заяўнікі ўстаноўчага сходу ініцыятыўнай групы па збору подпісаў за зьмяненьне выбарчага заканадаўства адмовіліся ісьці сёньня ў Менскі гарвыканкам.


Пра гэта “Свабодзе” паведаміў адзін з чатырох заяўнікаў – Аляксей Кавалец:

Аляксей Кавалец
“Мне патэлефанаваў нейкі ананімны чыноўнік з гарвыканкаму і прапанаваў зьявіцца 5 лютага аб 11-й гадзіне раніцы, каб абмеркаваць некаторыя дэталі гэтага мерапрыемства. Яшчэ аднаму заяўніку Вінцуку Вячорку патэлефанавалі нібыта з міліцыі. Але ніякага пісьмовага паведамленьня мы не атрымалі. Таму вырашылі чакаць афіцыйнага ліста”.

Намесьнік кіраўніка ідэалягічнай управы гарвыканкаму Ўладзімер Зубрык сказаў “Свабодзе”, што ён ня ведае, ці прынятае якое-небудзь рашэньне па просьбе заяўнікаў. Ён параіў трымаць сувязь зь імі і даведацца пра рашэньне ад іх.

У склад ініцыятыўнай групы ўваходзяць каля 1000 чалавек. Яе сход прызначаны на 8-е лютага. Паколькі ніхто не пагадзіўся надаць памяшканьне для арганізацыйнага сходу, то яго арганізатары не выключаюць, што вымушаныя будуць сабрацца пад адкрытым небам і падалі ўжо адпаведную заяўку ў Менскі гарвыканкам на тры магчымыя месцы збору: каля Акадэміі навук, у парку Горкага альбо ў парку Янкі Купалы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG