Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржава будзе кантраляваць продаж валюты


Нацбанк даслаў у банкі ліст “Аб маніторынгу сытуацыі на ўнутраным рынку”.


Паводле гэтага дакумэнту, пачынаючы ад 5 лютага штодзённа банкі павінны прадстаўляць у Нацбанк інфармацыю аб памеры сумы чыстых адкрытых валютных пазыцый банку па кожнай замежнай валюце.

“На Беларускай валютна-фондавай біржы адбываецца толькі малая частка куплі-продажу валюты ў краіне. Асноўная частка валюты купляецца на міжбанкаўскім рынку. І, натуральна, мы хочам ведаць, што адбываецца на гэтым сэгмэнце. Валюты ў краіне не хапае і таму трэба ведаць як яна карыстаецца, як яна траціцца, хто яе купляе, на якія мэты”,- паведамілі ў Нацбанку Беларусі.

Банкі павінны ня толькі паведамляць сумы, але і ўказваць прычыны, па якіх не задаволены ў поўным аб'ёме попыт суб'ектаў гаспадараньня на замежную валюту.

XS
SM
MD
LG