Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Краму Галіны апячаталі


Сёньня ў менскім гандлёвым цэнтры “Монетка” адбыўся сход дробных гандляроў, якія выказалі падтрымку прадпрымальніцы Галіне Бабіцкай. /img/icon-photogallary.gif


Галіна Бабіцкая
Арэндадаўца не працягнуў дамову на арэнду з індывідуальнай прадпрымальніцай Галінай Бабіцкай. Цяпер яе крама апячатана і адміністрацыя патрабуе, каб яна вызваліла памяшканьне. На сходзе, у якім бралі ўдзел каля 40 дробных гандляроў лідэр рэспубліканскага аб’яднаньня ”Пэрспэктыва” Анатоль Шумчанка зачытаў зварот у адміністрацыю прэзыдэнта і камітэт дзяржкантролю. Ён адзначыў, што аб’яданьне патрабуе абараніць прадпрымальніцу, якая пацярпела з-за дзеяньняў адміністрацыі рынку.

“Спадарыня Галіна даведалася з мэдыяў, што дзяржава памяншае кошт арэнды. Аднак арэндадаўца прапанаваў ёй не памяншэньне, а павышэньне кошту. Галіна патэлефанавала ў газэту “Комсомольская правда” в Белорусии”. Пасьля публікацыі ў газэце Галіну выклікала адміністрацыя рынку і паведаміла, што не працягвае дамовы. Відавочна, што за выказанае меркаваньне ў мэдыях, Галіну пазбавілі гандлёвага месца. На гэтым гандлёвым аб'екце адбылося павелічэньне арэнды ад 100 да 300 эўра. Мы прапануем дзяржаўным структурам праверыць абаснаванасьць дпеяньняў уласьніка, бо атрымоўваецца, што суб'екты гаспадарньня не выконваюць рашэньні ўладаў".

Адміністрацыя рынку папярэдзіла, што прадпрымальнікі ня маюць права зьбірацца і прыгразілі выклікаць міліцыю. Праз некалькі хвілінаў сход завяршыўся.


Кіраўнік аховы гандлёвага цэнтру “Монетка”


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG