Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўнамоцтвы Бардзюжы працягнулі


Генэральны сакратар Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ) Мікалай Бардзюжа па-ранейшаму застаецца на сваёй пасадзе. Такое рашэньне прынялі міністры замежных спраў краін АДКБ. Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік МЗС Расеі Андрэй Несьцярэнка.


Расейскі чыноўнік таксама сказаў, што на сэсіі Рады калектыўнай бясьпекі АДКБ працягваецца абмеркаваньне пытаньня аб стварэньні калектыўных сіл апэратыўнага рэагаваньня. Спадар Несьцярэнка заявіў, што гэта пытаньне неабходна “дадаткова абмеркаваць, паколькі адна з дэлегацыяў выказала асаблівае меркаваньне па гэтай тэме”.
XS
SM
MD
LG