Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь увойдзе ў вайсковы блёк?


Сёньня кіраўнік Беларусі возьме ўдзел у саміце Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ). На ім будзе разглядацца пытаньне аб стварэньні вайсковага блёку – калектыўных сілаў апэратыўнага рэагаваньня.


У мінулым годзе, пасьля вайны з Грузіяй, кіраўнік Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў прапанаваў стварыць у рамках АДКБ уласныя ўзброеныя сілы – калектыўныя сілы апэратыўнага рэагаваньня.

Мяркуецца, што ў іх склад увойдуць мабільныя злучэньні, вайсковыя часткі і падразьдзяленьні сямі краін. Плянуецца, што большую іх частку выдзеліць Расея (паветрана-дэсантную дывізію і дэсантна-штурмавую брыгаду) і Казахстан (дэсантна-штурмавую брыгаду). Астатнія сябры АДКБ абмяжуюцца батальёнам.

У мірны час гэтыя вайсковыя кантынгенты будуць знаходзіцца ў месцах сталай дыслякацыі і падпарадкоўвацца нацыянальным вайсковым структурам. Аб’яднаны штаб АДКБ будзе каарыднаваць іх дзейнасьць. У крызіснай сытуацыі рашэньне аб дзейнасьці войскаў прыме савет калектыўнай бясьпекі АДКБ.

У сьнежні на нефармальнай сустрэчы кіраўнікі Расеі, Казахстана, Армэніі, Кыргызстана і Таджыкістана ўхвалілі гэтую ідэю. Тады праігнаравалі гэтую сустрэчу кіраўнікі Беларусі і Ўзбэкістану.

Паводле расейскіх мэдыяў, падчас учорашняй сустрэчы Аляксандар Лукашэнка пагадзіўся на ўдзел Беларусі ў гэтым вайсковым аб’яднаньні. Аднак сёньня ўдзельнікі АДКБ зьбіраюцца абмеркаваць прыймальную формулу, каб стварэньне калектыўных сіл не супярэчыла канстытуцыям краінаў, якая забараняе ўдзел у вайсковых блёках.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG