Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лельчыцах судзяць ксяндза


Лельчыцкі раённы суд прызначыў на сёньня слуханьне адміністрацыйнай справы ў дачыненьні да пробашча парафіі Найсьвяцейшага Сэрца Езуса й Маці Божай Фацімскай ксяндза Віталя Мышоны. Яго абвінавачваюць у непадпарадкаваньні службовым асобам паводле артыкулу 23.1 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях.


“Я атрымаў позву ў суд, але там нават ня сказана па якой справе. На гэта зьвярнуў увагу мой адвакат. У сьнежні я быў папярэджаны райвыканкамам за тое, што ня прадставіў заявы бацькоў і сьпіс дзяцей, якія ходзяць да мяне на заняткі дзеля вывучэньня катэхізісу. Да мяне прыходзілі з ідэалягічнага аддзелу.

Магчыма, суд зьвязаны з прэтэнзіямі архітэктара й геадэзыйнай службы, які патрабаваў, каб мы напісалі заяву на выдзяленьне зямлі пад крыж ў гонар сьвятога Канстанціна, што ўжо стаіць. Мы гэтага не рабілі, бо маем дакумэнт на ўсталяваньне крыжа й узгадненьне яго з дарожнай службай і дзяржаўтаінспэкцыяй. Іншых узгадненьняў райвыканкам не патрабаваў”, – паведаміў ксёндз Віталь зь Лельчыцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG