Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Я.Раманчук: “Я мог бы сфармаваць урад і ўвесьці талер”


Адбылася онлайн-канфэрэнцыя з намесьнікам старшыні АГП, эканамістам Яраславам Раманчуком.

Днямі Яраслаў Раманчыу выйшаў з міжведамаснай камісіі па краінавым маркетынгу.
Ніжэй – некаторыя меркаваньні, выказаныя Яраславам Раманчуком пад час онлайн-канфэрэнцыі:
“Я быў крыху лепшага ўражаньня наконт нашых міністраў. Яны развучыліся дыялёгу, ня слухаюць адзін аднаго, ня слухаюць апанэнтаў. Яны проста робяць паперкі і большае іх не цікавіць”.
“Я мог бы сфармаваць урад, які б значна панізіў кошт пераходу Беларусі ў рынкавую эўрапейскую супольнасьць. Пры тым, што я кажу, няма рэформаў бяз болю”.
“Я бы ўвёў увогуле талер наш. Навошта нам рубель? "Рубель" - слова, якое, я мяркую, ніколі ўжо ня будзе асацыявацца са стабільнасьцю. А калі б беларускі залаты талер быў бы значна лепш, больш моцны і мог бы прэтэндаваць на ролю рэгіянальнай валюты”.
“Расейскі рубель, валюта Расеі, краіны, у якой інфляцыя больш за 15 адсоткаў, ня можа ніколі быць рэгіянальнай, стабільнай і папулярнай”.
“Тое, што адбылося у 1917 годзе -- я лічу самай вялізарнай у гісторыі чалавецтва трагедыяй. ...Канешне, пасьля зьмены ўлады без дэкамунізацыі будучыня Беларусі немагчымая”.
“На 99 адсоткаў дэвальвацыя будзе. Гэта -- на падставе плацёжнага гандлёвага балянсу... Гэтая дэвальвацыя - за кошт 10 мільёнаў беларусаў, а выгоду атрымліваюць дзесяць-дваццаць тысяч, якія маюць свае кантакты ў банках, у адміністрацыях, якія і зьяўляюцца той вэртыкальлю, якая пусьціла карупцыйныя карэньні і пераўтварылася ў такую антысацыяльную гарызанталь”.
Цалкам адказы на пытаньні можна прачытаць ТУТ.
Ніжэй Вы можаце выказаць свае меркаваньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG