Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомелі затрыманыя ўдзельнікі пікету супраць КДБ


Актывісты гомельскага "Маладога фронту" і “Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі” правялі акцыю пратэсту супраць дзеяньняў мясцовага КДБ.


Некалькі моладзевых актывістаў прайшлі маршам ад абласнога драматычнага тэатру да гомельскага выканкаму з шасьцімэтровай расьцяжкай “КДБ нас гоніць – Канстытуцыя абароніць?”.

Моладзевыя актывісты патлумачылі, што такім чынам выказалі пратэст супраць незаконных звальненьняў гомельскіх апазыцыйных актывістаў, што адбываліся пад ціскам КДБ. Днямі з працы быў звольнены сустаршыня аргкамітэту па старэньні БХД Кастусь Жукоўскі.

Пікетаваньне ля выканкаму працягвалася каля 30 хвілінаў. Супрацоўнікі міліцыі затрымалі маладафронтаўцаў Андруся Цянюту і Васіля Токаранку. Пазьней у міліцыю Цэнтральнага раёну прывезьлі і Кастуся Жукоўскага, які здымаў акцыю на відэакамэру.

XS
SM
MD
LG