Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У “ліхія 90-я” даўгоў у Беларусі не было


Леанід Заіка
Леанід Заіка

Замежны дзяржаўны доўг Беларусі за 2008 год вырас амаль на 60%. Пра гэта афіцыйна паведамляе Міністэрства фінансаў краіны. На 1 студзеня запазычанасьць склала 3 мільярды 718 мільёнаў даляраў ЗША.


Кіраўнік аналітычнага цэнтру “Стратэгія” Леанід Заіка адзначае, што гэтая сума зусім не канчатковая:

“У 90-я гады, калі Ўсясьветны банк, Міжнародны валютны фонд ды іншыя арганізацыі рабілі замеры, яны ўсе адзначалі, што ў Беларусі практычна адсутнічае зьнешні дзяржаўны доўг.

Але ацэньваючы сытуацыю сёньня, трэба ўлічваць, што, акрамя названай сумы, ёсьць яшчэ пад 12 мільярдаў доўгу. Гэтыя грошы бралі банкі і прадпрыемствы на кароткачасовыя апэрацыі. Гэты доўг больш значны. І, акрамя таго, ёсьць 13 мільярдаў даляраў дэфіцыту ў гандлі з Расеяй”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG