Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Менск атрымае спрыяльны кошт газу”


Тацяна Манёнак

Тацяна Манёнак

Беларусь падпісала дадатковае пагадненьне з Газпромом на 2009 год наконт цаны паставак расейскага газу ў Беларусь, - паведамілі ў Белтрансгазе. Пры гэтым цана на газ у першым квартале зноў-такі не была названая. Ці будуць прэзыдэнты Беларусі і Расеі абмяркоўваць цану на газ падчас сваёй сустрэчы? Ці можна сказаць, што Масква пайшла на пэўныя саступкі Менску ў цане на газ? На гэтыя пытаньні адказвае аглядальніца газэты “Белорусы и рынок” Тацяна Манёнак.


Цыганкоў: “Ці будуць на сустрэчы двух прэзыдэнтаў абмяркоўвацца газавае пытаньне? Магчыма, адмыслоўцы з адпаведных ведамстваў ужо падрыхтавалі ўсе дакумэнты, і Лукашэнку з Мядзьведзевым ня трэба будзе нічога там рашаць. Ці ўсё ж кіраўнікам дзяржавам давядзецца паставіць апошнюю кропку?”

Манёнак: “Я так разумею, што прэзыдэнты напрыканцы мінулага году дамовіліся пра самае галоўнае для Беларусі – зьмяніць формулу ўтварэньня цаны на газ. Яна была выгадная Беларусі, калі кошт на нафту падвышаўся, і стала нявыгаднай, калі кошт гэты пачаў зьніжацца. Паводле старой дамовы Беларусь толькі двойчы на год магла карэктаваць кошт на газ – ня больш чым на 7 адсоткаў.

Але калі цэны на нафту на сусьветных рынках пачалі зьніжацца, то Беларусі хацелася б, каб карэктыроўка адбывалася штоквартальна. Расейскі бок нібыта на гэта пагадзіўся, і была заяўлена, што цана будзе пераглядацца штоквартальна. Як заявіў першы віцэ-прэм’ер Уладзімер Сямашка, у сярэднім за год атрымаецца недзе 148 даляраў за тысячу кубамэтраў.

Гэта вельмі дзіўны кошт, бо Газпром ужо заявіў публічна пра тое, што сярэдняя гадавая цана газу для Эўропы складзе 280 даляраў”.

Віталь Цыганкоў
Цыганкоў:
“Так, і тут варта нагадаць што паводле той самай формулы, цана газу для Беларусі ў 2009 годзе павінна скласьці 80 працэнтаў ад сярэдняэўрапейскай..”

Манёнак: “Так, за мінусам транспартных выдаткаў. Якую выснову тут можна зрабіць? Гэта не эканамічны разьлік, а палітычны разьлік, палітычныя саступкі для Беларусі. Газпрам плянаваў першапачаткова ў першым квартале павысіць кошт газу для Беларусі да 240 даляраў. Але цяпер можна меркаваць, што ў выніку Менск атрымае даволі спрыяльны для сябе кошт. Гэта вынік закуліснага палітычнага гандлю”.

Цыганкоў: “Ці паўплываў на гэта расейска-украінскі газавы канфлікт?”

Манёнак: “Я так разумею, што Маскве сёньня хочацца захаваць Беларусь у сфэры свайго ўплыву. Канфлікту з Менскам Масква зараз не жадае – наадварот, мы бачым пацяпленьне ў адносінах. Палітычныя адносіны становяцца прыярытэтнымі”

  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода».  На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

XS
SM
MD
LG