Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея і Беларусь сёньня падпішуць пагадненьне аб сумеснай ахове вонкавай мяжы “Саюзнай дзяржавы” ў паветранай прасторы і стварэньні Адзінай рэгіянальнай сыстэмы супрацьпаветранай абароны, паведаміў журналістам памочнік прэзыдэнта Расеі Сяргей Прыходзька.


Дакумэнт нібыта плянуецца да падпісаньня падчас паседжаньня Найвышэйшай рады “Саюзнай дзяржавы”, якое сёньня ў Маскве правядуць прэзыдэнты Мядзьведзеў і Лукашэнка, сьцьвярджае агенцтва “РИА Новости”.

Магчымае падпісаньне гэтага дакумэнту Прыходзька назваў “значным крокам у разьвіцьці расейска-беларускага вайсковага і вайскова-тэхнічнага супрацоўніцтва”.

Варта адзначыць, што пра стварэньне адзінай сыстэмы СПА паведамлялася ўжо неаднаразова, але шмат разоў гэтая падзея адкладалася.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG