Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тбілісі занепакоена сочыць за Менскам


Намесьнік міністра замежных спраў Грузіі Давід Джалаганія выказаў сваё спадзяваньне на тое, што беларускае кіраўніцтва прыме ўзважанае і правільнае рашэньне адносна тэрытарыяльнага адзінства (цэласнасьці) ягонай краіны.


Заява зробленая сёньня ў Тбілісі на традыцыйнай штотыднёвай прэс-канфэрэнцыі. Джагаланія дадаў, што рашэньне беларускага парлямэнту разгледзець пытаньне аб прызнаньні Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі — вынік ціску Расеі на гэту незалежную краіну.

“Калі ж Беларусь прызнае незалежнасьць Цхінвалі і Сухумі, гэта будзе лічыцца недружалюбным крокам”, — падкрэсьліў намесьнік кіраўніка грузінскага МЗС. Паводле ягоных слоў, рабіць папярэднія прагнозы немагчыма, аднак пачатак абмеркаваньня не азначае, што ў Менску прызнаюць самаабвешчаныя рэспублікі, “хоць грузінскі бок з занепакоенасьцю сочыць за сытуацыяй”.

Як падае грузінскі тэлеканал Rustavi2 са спасылкай на Давіда Джалаганія, чакаецца, што сёньня ў Нью-Ёрку будзе агучаны даклад Генэральнага сакратара ААН, дзе гаворка будзе ісьці пра ўсе праблематычныя пытаньні, у тым ліку пра далейшую дзейнасьць місіі назіральнікаў ААН у Грузіі. Тбілісі спадзяецца, што краіны-партнэры змогуць пераканаць Расею не ізаляваць Паўднёвую Асэтыю і Абхазію ад міжнароднага маніторынгу.

9 лютага заплянаваны разгляд пытаньня па Грузіі на паседжаньні Рады бясьпекі ААН.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG