Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аргкамітэт стварэньня партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" пачаў кампанію "Люблю Беларусь".

Першым мерапрыемствам у рамках кампаніі, якая будзе доўжыцца на працягу 2009 году, стала практычная канфэрэнцыя, якая прайшла 1 лютага ў офісе Партыі БНФ.

Як сказаў у інтэрвію БелаПАН адзін з членаў аргкамітэту Віталь Рымашэўскі, мэтай канфэрэнцыі было сабраць людзей, якія пасьпяхова займаюцца праектамі папулярызацыі беларускай мовы і нацыянальнай культуры, абмяняцца думкамі і досьведам і, магчыма, далучыць да гэтай працы новых людзей:

"У плян кампаніі ўваходзіць беларусізацыя навучальных установаў, а таксама дзяржаўных і камэрцыйных арганізацыяў, сем'яў, царкоўных, недзяржаўных і іншых арганізацыяў".

"Фактычна нават дзейны закон "Аб мовах" дае магчымасць беларусізаваць адукацыйныя і дзяржаўныя ўстановы. Трэба проста арганізаваць людзей, каб яны праяўлялі актыўнасьць "зьнізу". Бо праблема пакуль толькі ў тым, што такой ініцыятывы проста няма", — лічыць В.Рымашэўскі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG