Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Геральдычная група на чале з старшынём віцебскага аблсавету прапанавала канцэпцыю новага герба вобласьці: срэбная выява “Пагоні” на чырвоным тле. Афіцыйныя СМІ абвясьцілі пачатак грамадзкага абмеркаваньня новай рэгіянальнай сымболікі.


Жыхарам вобласьці патлумачылі, што за аснову ўзяты герб Віцебскай губерніі 1856 году: на чырвоным полі узброены вершнік з узьнятым мячом і круглым шчытом. Іншыя элемэнты гістарычнага гербу – вянок з дубовага лісьця, перавіты Андрэеўскай стужкай ды імпэрскую карону ўверсе дызайнэры ды чыноўнікі скасавалі. Фактычна засталася толькі выява “Пагоні” – геральдычнага сымбалю, шырока вядомага ў эўрапейскім сярэднявеччы і нават з ранейшых часоў.

Паводле старшыні абласнога савету Аляксандра Ацясава, “гісторыя Віцебшчыны апаленая шматлікімі войнамі, таму, прымаючы за аснову гістарычны герб, мы аддаем даніну павагі ўсім воінам, якія абаранялі гэтую зямлю”.

Да нашых дзён захавалася пячатка з выявай “Пагоні” на грамаце полацкага князя Глеба, датаванай 1330 годам.

Але ці будзе новы герб Віцебшчыны мець падобныя прававыя функцыі, пакуль няясна. Ніхто з чыноўнікаў ня кажа, ці зьявіцца выява “Пагоні” на афіцыйных пячатках дзяржаўных устаноў вобласьці або гэты герб ствараецца выключна ў дэкаратыўных мэтах.Жыхарам вобласьці прапанавана выказаць свае меркаваньні наконт распрацаванага эскізу, надрукаванага ў дзяржаўных газэтах.

Лісты ад чытачоў прымаюцца да 5-га лютага. Зацьвярджэньне гербу адбудзецца на лютаўскім пасяджэньні аблсавету. Старшыня аблвыканкаму Аляксандар Косінец паведаміў, што ўжо выдаткаваныя сродкі на вялікае сьветладыёднае панно, на якім будзе выява абласнога гербу, і якое мяркуюць усталяваць недзе ў цэнтры Віцебску.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG