Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зь 1-га лютага ў сіле дэкрэт Лукашэнкі аб рэгістрацыі прадпрыемстваў

  • БелаПАН

Зь 1 лютага ў Беларусі ўводзіцца заяўны прынцып дзяржаўнай рэгістрацыі ўсіх суб'ектаў гаспадараньня, за выключэньнем банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый.


Гэта прадугледжана дэкрэтам прэзыдэнта № 1 ад 16 студзеня 2009 году. Рэгістрацыя прадпрыемстваў цяпер павінна ажыццяўляцца ў дзень падачы дакумэнтаў. Для рэгістрацыі юрыдычнай асобы неабходна прадставіць заяву, статут і дакумэнт, які пацьвярджае выплаты дзяржпошліны, для рэгістрацыі індывідуальнага прадпрымальніка — заяву, фотаздымак і дакумэнт, які пацьвярджае выплаты дзяржпошліны.

Пры прадстаўленьні неабходнага пакета дакумэнтаў адмова ў дзяржрэгістрацыі не дапускаецца.

Рэгістрацыя юрыдычнай асобы ажыцьцяўляцца шляхам прастаўленьня штампа на яе статуце і ўнясеньня запісу ў адзіны дзяржаўны рэгістар юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, а індывідуальны прадпрымальнік — шляхам унясеньня запісу ў такі рэгістар. Пасьведчаньне аб дзяржрэгістрацыі павінна быць выдадзена на наступны працоўны дзень.

Дэкрэт таксама спрашчае працэдуру ліквідацыі суб'ектаў гаспадараньня: яна праводзіцца паводле прынцыпу "аднаго акна".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG