Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэрформанс ніжэй за пояс


Актывісты моладзевых арганізацый правялі пэрформанс у цэнтры сталіцы.

Каля брамы будынку Міністэрства абароны па праспэкце Незалежнасьці, 27 яны паклалі на ходнік размаляваны пад позву вялізны аркуш паперы, а на яго — паўтарамэтровы надзіманы фаласападобны прадмет.

Гэта, на думку удзельнікаў акцыі, мусіла прадэманстраваць абурэньне гвалтоўным і пасьпешлівым прызывам у войска моладзевых актывістаў, а таксама тое, што войска дыскрэдытавала сябе ў вачах патэнцыйных прызыўнікоў.

Акцыя доўжылася некалькі хвілін.

ЗАПРАШАЕМ ЧЫТАЧОЎ ПРЫДУМАЦЬ ПОДПІСЫ ДА ЗДЫМКА(Ў) (у камэнтарах да гэтага артыкулу).








Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG