Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Апазыцыйны” прызыў не прайшоў міма ўвагі Эўразьвязу


Яцэк Пратасевіч

Яцэк Пратасевіч

Кіраўнік дэлегацыі Эўрапейскага парлямэнту па сувязях зь Беларусьсю Яцэк Пратасевіч патрабуе ад прадстаўнікоў ураду краіны неадкладных тлумачэньняў у сувязі з прымусовым прызывам у войска моладзевых актывістаў, паведамляе БелаПАН.

Спадар Пратасевіч таксама “рашуча асуджае” прымусовы прызыў у войска Франка Вячоркі, Івана Шылы, Зьмітра Хведарука.

“Улічваючы, што працягваецца ацэнка сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі на працягу шасьцімесячнага пэрыяду прыпыненьня санкцый, і беручы пад ўвагу заявы беларускіх уладаў пра іх зацікаўленасьць у працягу канструктыўнага дыялёгу з Эўразьвязам, я назіраю за гэтай практыкай зь вялікай заклапочанасьцю”, — гаворыцца ў заяве.

Палітык заклікаў Эўракамісію і Раду Эўразьвязу таксама запатрабаваць ад Беларусі тлумачэньняў, каб “гарантаваць, што гэтыя дзеяньні не падрываюць перамоўны працэс паміж Беларусьсю і Эўразьвязам”.

Гэта другая заява Яцка Пратасевіча за апошнія дні. 26 студзеня ён ужо выказваў заклапочанасьць “практыкай гвалтоўнага прызыву ў войска”.

“Такая практыка выклікае сур’ёзныя сумненьні ў тым, што ўсеагульны воінскі абавязак не выкарыстоўваецца як адзін зь відаў палітычных рэпрэсій супраць апазыцыйных актывістаў”, — было сказана ў заяве.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG