Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гаспадарчыя суды рыхтуюцца да крызісу


Віктар Камянкоў

Віктар Камянкоў

“Цяпер у судох на кантролі знаходзіцца 60 спраў аб банкруцтве, цягам году іх можа зьявіцца болей”, — сказаў старшыні Вышэйшага гаспадарчага суду Віктар Камянкоў.

Паводле ягоных слоў, гаспадарчыя суды ўжо рыхтуюцца, каб справіцца з павелічэньнем нагрузкі ў сувязі з крызісам.

Спадар Камянкоў прадбачыць таксама павелічэньне колькасьці спраў у выніку спрэчак гаспадарчых суб’ектаў: “Падчас крызісу адносіны ў эканоміцы пагаршаюцца”.

Яшчэ адзін прагноз ад старшыні Вышэйшага гаспадарчага суду. Віктар Камянкоў мяркуе, што да верасьня кошты на нерухомасьць у Беларусі будуць зьніжацца.
XS
SM
MD
LG