Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Напрыканцы мінулага году мы прапанавалі нашых слухачам і экспэртам даць свае прагнозы – адказаць на 27 пытаньняў наконт таго, як будуць праходзіць палітычныя, эканамічныя, сацыяльныя працэсы ў Беларусі ў 2009 годзе.

У студзені мы атрымалі адказы ад 32-х чалавек, сярод якіх – як наведнікі нашага сайту, гэтак і вядомыя беларускія палітыкі і грамадзкія дзеячы, а таксама замежныя экспэрты. Прапануем Вашай увазе зводныя дадзеныя, як разьмеркаваліся адказы. Далучайцеся да апытаньня Свабоды, пазначаючы свае каардынаты – напрыканцы году найлепшыя прагназісты атрымаюць прызы Свабоды.

А. Ці зьявяцца ў Беларусі ў 2009 годзе палітвязьні ?

1. Так 59.4%
2. Не 40.6%

Б. Што адбудзецца зь візавымі санкцыямі Эўразьвязу? Зь сярэдзіны кастрычніка санкцыі адносна беларускага кіраўніцтва былі прыпыненыя на паўгода. У сярэдзіне красавіка...


1. Санкцыі скасуюць 18.8%
2. Прыпыненьне санкцый працягнуць 75.0%
3. Санкцыі ізноў адновяць 6.2%

В. Ці прызнае Беларусь у 2009 годзе незалежнасьць Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі?

1. Так 50.0%
2. Не 50.0%

Г. Ці адбудзецца ў 2009 годзе пераход Беларусі на расейскі рубель?

1. Так 3.1%
2. Не 96.9%

Д. На 31 сьнежня курс амэрыканскага даляра складаў 2200 беларускіх рублёў. Як ён зьменіцца праз год?

1. Вырасьце 100 %
2. Упадзе 0%
3. Ня зьменіцца 0%

Е. Як зьменіцца стан беларускай эканомікі?

1. Пагоршыцца 90.6%
2. Палепшыцца 0%
3. Ня зьменіцца 9.4%

Ж. Як зьменіцца ваш асабісты дабрабыт?

1. Пагоршыцца 63.3%
2. Палепшыцца 23.3%
3. Ня зьменіцца 13.4%

З. Ці стане беспрацоўе сур'ёзнай праблемай для ўлады?

1. Так 53.1%
2. Не 46.9%

І . Што будзе з вашай працай?

1. Захаваю 78.5%
2. Страчу 3.6%
3. Знайду іншую 17.9%

К. Ці адбудуцца масавыя сацыяльныя пратэсты?

1. Так 9.4%
2. Не 15.6%
3. Будуць, але лякальныя 75.0%

Л. Як зьменяцца кошты на бэнзін?

1. Зьменшацца 16.1%
2. Павялічацца 61.3%
3. Ня зьменяцца 22.6%

М. Як зьменяцца кошты на жыльлё?

1. Зьменшацца 46.9%
2. Павялічацца 34.3%
3. Ня зьменяцца 18.8%

Н. Ці зьменшыцца кошт шэнгенскіх візаў для грамадзянаў Беларусі?

1. Так 62.5%
2. Не 37.5%

О. Ці зьменяцца ў 2009 годзе візавыя і эканамічныя санкцыі, уведзеныя ЗША адносна Беларусі?


1. Санкцыі будуць скасаваныя цалкам 0%
2. Санкцыі будуць скасаваныя часткова 71.9%
3. Санкцыі ня зьменяцца 25.0%
4. Будуць уведзеныя дадатковыя санкцыі 3.1%

П. Ці вернецца ў 2009 годзе ў Менск амбасадар ЗША?

1. Так 68.8%
2. Не 31.2%

Р. Ці запросяць Аляксандра Лукашэнку на саміт Эўразьвязу ў красавіку 2009 году ў Празе?

1. Так 61.3%
2. Не 38.7%

С. Ці знойдуць вінаватых у выбуху 3 ліпеня ў Менску?


1. Так 6.3%
2. Не 93.7%

Т. У 2005 годзе 15 незалежных газэт былі выключаныя з каталёгу падпіскі “Белпошты” і з продажу празь “Белсаюздрук”. У 2008 годзе “Народная воля” і “Наша ніва” былі вернутыя ў каталёг і ў шапікі. Колькі з астатніх 13-ці рэпрэсаваных газэт атрымаюць такія магчымасьці ў 2009 годзе?

1. Ніводная 25.0%
2. Некалькі 75.0%
3. Усе 0%

У. Ці атрымаюць прадстаўнікі апазыцыі доступ да дзяржаўнага тэлебачаньня і радыё?

1. Так 21.9%
2. Не 78.1%

Ф. Як зьменіцца статус беларускай мовы ў 2009 годзе?


1. Стане лепш 6.9%
2. Стане горш 20.7%
3. Нічога ня зьменіцца 72.4%

Х. Ці будзе адноўлены ў правах Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа?


1. Так 0.0%
2. Не 100.0%

Ц. Ці вернецца ў Беларусь Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт?


1. Так 6.3%
2. Не 93.7%

Ч. Ці вернецца Зянон Пазьняк у Беларусь?


1. Так 0.0%
2. Не 100.0%

Ш. Ці прыедзе Папа Рымскі ў Беларусь?


1. Так 6.3%
2. Не 93.7%

Э. Ці атрымаюць беларусы Нобэлеўскую прэмію ў літаратуры?


1. Так 6.3%
2. Не 93.7%

Ю. Як згуляе БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў?


1. Лепш чым ў 2008 10.0%
2. Горш чым у 2008 60.0%
3. Гэтаксама 30.0%

Я. Ці пачне Радыё Свабода рэтрансьляцыю ў Беларусі ў ФМ-дыяпазоне?


1. Так 16.1%
2. Не 83.9%

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG