Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Наваградзкім сумесным перапрацоўчым прадпрыемстве “Леор Пластык” ужо каля тыдня прастойвае рыбны цэх — нестае валюты закупіць рыбу.


Дырэктар прадпрыемства Барыс Кроцін кажа, што праблемы пачаліся пасьля дэвальвацыі беларускага рубля:

“Ну што, зараз стаім, ужо каля тыдня, прычын гэтаму шмат”.

Дырэктар дадае, што прастойвае толькі рыбны цэх, але пацярпеў увесь завод.

Кроцін: “Самае страшнае для нас было, што ўпаў расейскі рубель і беларускі. Уявіце, што мы ў сьнежні аддалі прадукцыю, а на цэнах толькі ў Беларусі страцілі адсоткаў 20, а ў Расеі — 30%. Мы купляем сыравіну ў Літве, а рубель калі апусьціўся пасьля канвэртацыі, адсоткаў 30 страціла ўсё прадпрыемства”.

На “Леор Пластыку” працуе больш за 700 чалавек. Графік працы зьменены толькі для рыбнага цэху, а перапрацоўка садавіны й гародніны працягваецца.

***


Лідзкае прадпрыемства “Харчканцэнтраты” — адно з найбуйнейшых на ўсю Гарадзенскую вобласьць у сваёй галіне. Тут працуюць звыш 300 чалавек.

Намесьніца дырэктара — Зінаіда Машковіч — кажа, што вытворчасьць на “Харчканцэнтратах” не спыняецца, але крызіс адчулі й яны, бо сыравіну купляюць у Расеі:

“У прыватнасьці, крупы, гарох, крупы кукурузныя. Праўда, мы купляем гэта ў беларускіх пастаўшчыкоў. За ўсё гэта цана паднялася на адсоткаў 20. А яшчэ да ўсяго стала складаней браць крэдыты”.

XS
SM
MD
LG