Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павелічэньне цэнаў на паслугі жыльлёва-камунальнай гаспадаркі залежыць ад коштаў энэрганосьбітаў, заявіў першы намесьнік міністра ЖКГ Генадзь Ляпуноў.


“Мы паднялі кошты з 1 студзеня гэтага году. Пакуль пытаньне пра чарговае павелічэньне не ўздымаецца. Але што будзе далей, я пакуль сказаць не магу. Усё залежыць ад коштаў энэрганосьбітаў”, — заявіў Ляпуноў журналістам.

1 траўня 2009 году пачне дзейнічаць пастанова ўраду пра тое, што людзі, які ня маюць у сваіх кватэрах лічыльнікаў вады, будуць плаціць за ваду ў 2,5 раза болей, чым тыя, хто такія лічыльнікі ўсталяваў, паведаміў чыноўнік.

XS
SM
MD
LG