Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эстонія будзе з амбасадай у Менску


Урмас Паэт

Урмас Паэт

Урад Эстоніі вырашыў адкрыць сваю амбасаду ў Беларусі.


“Рашэньня ўраду адлюстроўвае як больш адкрытую палітыку Эўрапейскага зьвязу на беларускім накірунку, так і зацікаўленасьць Эстоніі пашыраць двухбаковыя стасункі”, заявіў Інтэрфаксу кіраўнік МЗС гэтай краіны Ўрмас Паэт.

“Нашаму інтарэсу адпавядае паступовае адкрыцьцё Беларусі Эўропе. Пры ўзмацненьні стасункаў застаюцца ў сіле ўсе пазыцыю Эўрапейскага зьвязу што да правоў чалавека і неабходнасьці паляпшэньня ўмоваў свабоды”, - падкрэсьліў ён.

“У цяперашні момант умовы інвэстыцыяў у Беларусь сталі больш лібэральнымі і інвэстыцыі прадпрымальнікаў Эстоніі ў Беларусі вырасьлі за апошнія гады ў разы. Разам са стабілізацыяй эканамічнай сытуацыі ў Беларусі можна чакаць добрых патэнцыйных магчымасьцяў для эстонскага экспарту”, - заявіў Паэт.

У 1995 годзе Эстонія адчыніла генэральнае консульства ў Менску.

XS
SM
MD
LG