Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Манаеў пра абраньне патрыярха: Слава Богу за гэта


Віктар Манаеў
Віктар Манаеў
27-га студзеня Памесны сабор Рускай праваслаўнай царквы абраў патрыярхам мітрапаліта Смаленскага і Калінінградзкага Кірыла. Як да гэтага абраньня ставяцца вядомыя асобы ў Беларусі — вернікі розных цэркваў?

Вядомы актор Купалаўскага тэатру Віктар Манаеў, праваслаўны паводле веравызнаньня, вітаў абраньне мітрапаліта Кірыла патрыярхам Рускай праваслаўнай царквы:

“500 архірэяў прагаласавалі за яго. Амаль уся Руская праваслаўная царква. Дык гэта ж цудоўна! Слава Богу за ўсё гэта. Веруючы чалавек павінен сказаць толькі адно: „Слава Богу!“ ды пайсьці ў храм памаліцца”.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG