Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акаловіч пра новага патрыярха РПЦ: Можа, будзе горай


27-га студзеня Памесны сабор Рускай праваслаўнай царквы абраў патрыярхам мітрапаліта Смаленскага і Калінінградзкага, ахавальніка патрыяршага пасаду Кірыла. Як да гэтага абраньня ставяцца вядомыя асобы ў Беларусі?.

Сьвятар Беларускай аўтакефальнай царквы Леанід Акаловіч — сярод тых, хто шмат гадоў безвынікова дамагаецца рэгістрацыі гэтай царквы і спыненьня рэпрэсій супроць яе сьвятароў і вернікаў. Айцец Леанід не чакае ад абраньня на патрыяршы пасад мітрапаліта Кірыла палёгкі для царквы, празь якую ён служыць Богу.

“Можа, нават будзе і горай, бо той Аляксій II паводле паходжаньня быў немцам, ягонае прозьвішча Рыдыгер. Быў больш стрыманы ў гэтым сэнсе. І невядома, як павядзе сябе Кірыл, былы мітрапаліт Смаленскі і Кёнігсбэрскі. Ня бачу асаблівых пэрспэктыў. Ён і маладзейшы, і больш, здаецца, агрэсіўны што да адносінаў зь Беларусьсю”.


XS
SM
MD
LG