Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З. Дашкевіч: “Абраньне Кірыла не паспрыяе дыялёгу між цэрквамі”


Зьміцер Дашкевіч

Зьміцер Дашкевіч

Лідэр “Маладога фронту” Зьміцер Дашкевіч — пратэстант. Зьміцер Дашкевіч гэтак адказаў на пытаньне “Свабоды” адносна разьвіцьця міжканфэсійнага дыялёгу пасьля абраньня на патрыярха Рускай праваслаўнай царквы мітрапаліта Смаленскага і Калінінградзкага Кірыла.

Зьміцер Дашкевіч: “Мяркую, што Кірыл прытрымліваецца больш артадаксальных поглядаў, больш кансэрватыўных. Таму ён будзе яшчэ больш умацоўваць пазыцыі праваслаўя на постсавецкіх абшарах, дзе Руская праваслаўная царква мае ўплыў. І таму, відаць, гэта не паспрыяе дыялёгу паміж праваслаўнай, каталіцкай і пратэстанцкімі цэрквамі”.

Карэспандэнт: “Якія, на вашу думку, праблемы ў Рускай праваслаўнай царквы, якія патрабуюць неадкладнага вырашэньня?”

Зьміцер Дашкевіч: “На жаль, ня зробленая галоўная выснова з падзеяў 1917 году. Што калі царква не зьяўляецца сумленьнем грамадзтва, калі яна не прапаведуе, у тым ліку і для ўлады, шлях да справядлівасьці, то зьяўляюцца іншыя прапаведнікі, якія адстойваюць справядлівасьць, роўнасьць. І тады царква зьнікае разам з уладай, якую яна падтрымлівае. Гэта я лічу самай галоўнай праблемай расейскага праваслаўя”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG