Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Франка Вячорку гвалтам адвезьлі ў вайсковую частку


Франак Вячорка

Франак Вячорка

Лідэра “Моладзі БНФ” Франка Вячорку затрымалі пару гадзінаў таму на вуліцы і адвезьлі на тэрыторыю вайсковай часткі.


Паводле бацькі Франка Вінцука Вячоркі, вайсковы камісар Савецкага раёна Менску спадар Загурскі сказаў яму, што Франка адвезьлі ў Баранавічы, дзе ён будзе служыць у 8-й радыётэхнічнай брыгадзе.

Вінцук Вячорка заявіў камісару, што той будзе несьці адказнасьць за выкраданьне яго сына, за парушэньне дзейнага заканадаўства, а ня тыя людзі ў цывільным, якія аддавалі загады вайскоўцам.

Нагадаем, Франак Вячорка тыдзень таму быў гвалтоўна затрыманы ў вайсковым шпіталі, дзе ён праходзіў мэдычнае абсьледаваньне. Толькі ў ваенкамаце яму паведамілі, што мэдыкі прызналі яго прыдатным да службы ў войску. І заявілі, што праз дзьве гадзіны ён ужо будзе на тэрыторыі вайсковай часткі. Франак сказаў, што будзе скардзіцца ў суд на дзеяньні вайскоўцаў і мэдыкаў за тое, што яны парушылі нормы і не зрабілі належнае абсьледаваньне. Яму далі тэрмін на абскарджаньне, але як высьветлілася пазьней, ягоную скаргу разгледзелі завочна. І нават адвакату не паведамілі дату і час судовага паседжаньня. Раней ў Ф.Вячоркі з-за апэрацыі на вачах была адтэрміноўка ад службы ў войску.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG