Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Багданкевіч падтрымлівае Пуціна


Станіслаў Багданкевіч
Станіслаў Багданкевіч

Уладзімер Пуцін у інтэрвію амэрыканскай інфармацыйнай агэнцыі Блумбэрг заявіў: расейскія ўлады асэнсавана пайшлі на рэзкае аслабленьне нацыянальнай валюты.


Прэм’ер супрацьпаставіў расейскія падыходы – беларускім. Спадар Пуцін, праўда, не ўжываў слова “Беларусь”. Але зь ягонай цытаты выразна выцякае, каго ён меў на ўвазе:

“Мы ж не зрабілі тое ж сама, як у некаторых краінах зрабілі. Мы не "грохнулі" нацыянальную валюту зь сёньня на заўтра. Мы ўсё гэта рабілі плаўна і акуратна. Асэнсавана пайшлі на тое, каб траціць золатавалютныя рэзэрвы, даць магчымасьць удзельнікам эканамічнай дзейнасьці, уключаючы і грамадзянаў, асэнсаваць працэсы, якія адбываюцца,і прыняць адпаведныя рашэньні: каму куды ісьці, у якую валюту, у рублях застацца, пайсьці ў даляры, у эўра, яшчэ штосьці зрабіць, пайсьці ў нерухомасьць і так далей”.
Былы старшыня праўленьня Нацыянальнага банку прафэсар Станіслаў Багданкевіч кажа, што ён цалкам падзяляе выказваньне Ўладзімера Пуціна:

“Я лічу, што мы мусілі арыентавацца на попыт і прапанову валюты. І калі попыт узрос і патрэбна было траціць рэзэрвы, то быў самы зручны момант для павольнай, плаўнай дэвальвацыі нацыянальнай валюты. Ніякага шоку не было б, і гэта выглядала б нармальным.

Мы ж нават у студзені яшчэ патрацілі 100 мільёнаў даляраў з рэзэрвовага фонду на падтрымку курса. То бок ён і цяпер яшчэ працягвае падаць”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG