Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Французы зацікаўленыя ў беларускай прыватызацыі


Завяршыўся візыт у Беларусь групы францускіх бізнэсмэнаў, якія прадстаўлялі 25 кампаній.



Кіраўнік дэлегацыі Філіп Сітэрн, які прадстаўляе банк SOCIETE GENERALE, заявіў па выніках сустрэч у Менску:

“Мы канстатуем пэўныя зьмены пэўныя зьмены ў Беларусі, якіх мы ня можам не заўважыць. Для нас гэта важны сыгнал для магчымых інвэстыцый у Беларусь”.

Францускія бізнэсмэны сустракаліся з цэнтральнымі і рэгіянальнымі ўладамі ў Беларусі. Учора францускіх бізнэсмэнаў прыняў А. Лукашэнка, які паабяцаў ім “беспрэцэдэнтныя льготы і прэфэрэнцыі”. Урад Беларусі і францускі банк SOCIETE GENERALE падпісалі пагадненьне аб супрацоўніцтве.

Сярод магчымых накірункаў двухбаковага супрацоўніцтва – транспарт, энэргетыка, сельская гаспадарка, будаўніцтва.

“Мы гатовыя да ўдзелу ў інвэстыцях, але трэба каб абодва бакі былі гатовыя... Калі гаварыць аб нейкіх істотных інвэстыцыях, самае галоўнае ,-- гэта празрыстасьць тэндэраў, адкрытасьць у адносінах да інвэстараў, магчымасьць празрыста не толькі адкрываць інвэстыцыйныя праекты, але і пазьней кіраваць імі”,-- заявіў Філіп Сітэрн.

XS
SM
MD
LG