Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апазыцыя створыць “ценявы” парлямэнт


Сустаршыня Палітрады Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Анатоль Лябедзька прапануе “легітымізаваць” дзейнасьць былых кандыдатаў у дэпутаты з адзінага сьпісу АДС. На ягоную думку, цяперашняя сытуацыя ў краіне падштурхоўвае да такога кроку.


Апазыцыйны палітык прапаноўвае вылучыць у кожнай з абласьцей і ў сталіцы па некалькі акругаў, у якіх дэмакраты правялі эфэктыўныя выбарчыя кампаніі. Былыя кандыдаты маглі б тут заключыць дамовы з выбарнікамі. “Прадстаўнік АДС бярэ на сябе абавязак выконваць, няхай і ва ўсечаным фармаце, абавязкі дэпутата – тлумачыць Анатоль Лябедзька. – А АДС са свайго боку будуць садзейнічаць грамадзкім дэпутатам у іх сыстэмнай працы з выбарнікамі”.

Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі мяркуе, што такім чынам дэмакратычныя актывісты змогуць працаваць з сваімі выбарнікамі ў выбарчым міжсэзоньні. І гэта моцна дапаможа ім на новых выбарах”.

Як вядома пры АДС ужо існуе Нацыянальны выканаўчы камітэт, які ў пэўнай ступені выконвае ролю “ценявога” ураду. Такім чынам, у апазыцыі можа з’явіцца і “ценявы” парлямэнт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG