Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд Савецкага раёну Менску 23 студзеня завочна разгледзеў скаргу моладзевага актывіста Франка Вячоркі.

На 26 студзеня ў судзе Савецкага раёну Менску быў заплянаваны разгляд скаргі старшыні культурніцкай камісіі Партыі БНФ і кіраўніка Моладзі БНФ Франка Вячоркі.

Аднак паседжаньне па справе адбылося ў пятніцу 23 студзеня, паведаміў бацька хлопца Вінцук Вячорка.

На думку намесьніка старшыні Партыі БНФ Вінцука Вячоркі, завочна вынесены прысуд сьведчыць пра палітычную матывацыю спробаў забраць ягонага сына ў войска.

Напярэдадні адвакатцы Мар’яне Сямешцы ў судзе заявілі, што дату паседжаньня па скарзе Вячоркі-малодшага яшчэ не прызначылі. Сам Франак таксама не атрымліваў ніякіх позваў.

Хлопец паскардзіўся ў суд на дзеяньні супрацоўнікаў ваенкамату Савецкага раёну і мэдыкаў вайсковага шпіталя.

16 студзеня моладзевага актывіста гвалтоўна затрымалі ў палаце шпіталя і даставілі ў ваенкамат. Там яму заявілі, што празь некалькі гадзінаў адвязуць на тэрыторыю вайсковай часткі. Вайскоўцы таксама паведамілі, што мэдычная камісія прызнала Франка Вячорку прыдатным да вайсковай службы.

Франак заявіў, што будзе скардзіцца на дзеяньні вайскоўцаў. Тыя адпусьцілі яго і далі час, каб ён мог зьвярнуцца ў суд.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG