Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці заўважылі вы, што пасьля ўмяшаньня ўраду, цэны панізіліся? ДЫСКУСІЯ НА СВАБОДЗЕ

Віцэ-прэм’ер Андрэй Кабякоў некалькі дзён таму папярэдзіў аб недапушчэньні падвышэньня цэн і пра ўмяшаньне ўраду ў гэты працэс.

“Дэвальвацыя адбылася на 20%, а многія паднялі кошты на 60, 80, нават на 100%. Цяпер па ўсёй краіне праходзяць праверкі. Зразумела, што ёсьць эканамічная сытуацыя, ёсьць аб’ектыўныя перадумовы для зьмены коштаў. Але тых, хто спрабуе пад шумок нешта тамака нагрэць, іх трэба ставіць на месца. Заканадаўства нам дае падставу праводзіць праверкі. Так, мы праводзім такія — разавыя, кропкавыя. І будзе шмат прапаноў па пазбаўленьні ліцэнзій. Толькі ў Менску ўжо вынесенае парадку 50 адміністрацыйных пакараньняў за парушэньне цэнаў, таму мы будзем маніторыць цэны і кропкава вельмі цьвёрда караць за парушэньне«.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG