Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Пра Пазьняка ў вас памяць адбіла”


Агляд тэлефанаваньняў на “Свабоду” за 23 студзеня, пятніцу.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама паўторна прынёс прысягу з тае прычыны, што абмовіўся падчас цырымоніі інаўгурацыі. Выказваньні на гэтую тэму:

Cпадар: “Барак Абама паўторна пакляўся на Бібліі. Вось гэта дэмакратыя! Адно б слова прапусьціў ці пераставіў месцамі — і ў судзе б даказалі, што гэта нелегітымны прэзыдэнт. Ну а ў нас шоў гэтае цягнецца ўжо 15 год. Адзін рэжысэр і пад 10 мільёнаў актораў”.

Cпадар:

“Абамаманія ў Штатах прайшла,
І яна далёка пайшла.
Сувэніры зь ягоным імем
З рук ірвалі, як мялі.
Асабліва чарнаскурыя
На амэрыканскай зямлі.
І значныя грошы ў касы пайшлі.
А ў нас лукашызм.
Зразумець я не бярусь,
Чаму партрэты нашага „бацькі“
Толькі ў чыноўных кабінэтах вісяць
Ды на зьездах партыі „Белая Русь“.
Выказаў думку слухач-беларус”.


Прадстаўнікі Дзярждэпартамэнту ЗША вядуць перамовы з уладамі Беларусі пра вызваленьне з турмы амэрыканскага грамадзяніна Эмануіла Зэльцэра. З гэтай нагоды тэлефанаваньне слухача:

Міхась, Карпілаўка: “Вось за амэрыканскага адваката Эмануіла Зэльцэра вы вельмі непакоіцеся, аж увушшу гудзе. А вось пра нашага беларускага выгнаньніка Зянона Пазьняка, які знаходзіцца на чужыне праз палітычны перасьлед, у вас чамусьці памяць адбіла. Можа, пара і сваіх успомніць? Што вы на гэта скажаце?”

Юрась Беленькі
На пытаньне адказвае намесьнік старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Юрась Беленькі:

“Кожны чалавек мае права задаць пытаньне так, як ён лічыць патрэбным. У гэтым выпадку галоўнымі ёсьць два аспэкты: гэта амэрыканскі грамадзянін, за якога слушна змагаецца Амэрыка. А іншая справа — нацыянальны лідэр, які прывёў дзяржаву да незалежнасьці. У любой краіне імя такога чалавека запісана было б у гісторыю залатымі літарамі. Таму пытаньне павінна было б быць і да беларусаў: ці сапраўды беларусы салідарна зьяднаныя ў тым, каб адстойваць сваё нацыянальнае? Як тое — мова, культура, як тое і канкрэтная асоба”.

Далей выказваньні на розныя тэмы:

Алесь, Маладэчна: “Паважаныя апазыцыянэры! Не патрэбна вам так хвалявацца пра будучыя прэзыдэнцкія выбары. Пасаду гэтую вы атрымаеце амаль без барацьбы. Ды вось перамога гэтая апынецца горкай рэдзькай. Змагацца ўжо позна дый непатрэбна. Лепш будзе для ўсіх, калі „бацька“ застанецца кіраўніком на столькі, на колькі яго хопіць”.

Cпадар: “Сёньня паслухаў, што было падпісана пагадненьне на будаўніцтва „Расатамам“ атамнай электрастанцыі ў Беларусі. Хачу вам нагадаць, нават тым, хто пакутуе на сьлепату і глухату: гэта будзе галеча, што кавалак хлеба будзе вялікім падарункам. Як вядома, жыць у дабрабыце можна толькі двума спосабамі: многа зарабляць і разумна траціць. Трэба перагледзець нашы тэхналёгіі, паглядзець, як робіць Захад, і не ў разы больш траціць на ткацкі станок электраэнэргіі, а каб яно адпавядала стандартам нашых суседзяў”.

Дамініка: “Я ўдзельнічала ў конкурсе калядак. Мы зь Янкам дзякуем вам за дасланыя кніжкі, дыскі і касэты. Вельмі добра, што ёсьць такі конкурс, у якім нам вельмі падабаецца ўдзельнічаць”.

Шаноўныя слухачы! Нагадаем: тэлефон “Свабоды” ў Менску — 266-39-52, працуе 24 гадзіны на суткі. Нумар мабільнай сувязі для СМС-паведамленьняў: +375 29 391-22-24.. Тэлефануйце і пішыце! Дзяліцеся навінамі, выказвайце сваё стаўленьне да падзеяў у Беларусі і ў сьвеце. Мы таксама чакаем водгукаў на працу Радыё Свабода.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG