Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Газ будзе па 175 даляраў


Андрэй Кабякоў

Андрэй Кабякоў

Пра гэта паведаміў сёньня намесьнік кіраўніка ўраду Андрэй Кабякоў.

“З улікам прагнозных парамэтраў цэнаў на нафту мы палічылі магчымым усталяваць са студзеня цану на газ для унутраных прамысловых спажыўцоў у памеры $175 за 1 тысячу кубамэтраў”, — паведаміў ён.

Уваходная цана — $148 за тысячу кубоў.

“Лічба 148 можа трошкі зьмяняцца, але гэтыя зьмены ня будуць значнымі”, — запэўнік чыноўнік.

Кабякоў таксама заявіў, што Беларусь працягне перамовы з Расеяй пра тое, каб атрымаць 100 мільярдаў расейскіх рублёў крэдыту.

Намесьнік кіраўніка ўраду адмовіўся адказаць на пытаньне, колькі будзе каштаваць газ для Беларусі ў І квартале 2009 году.

“Мы ня будзем падымаць цану на газ для канчатковых карыстальнікаў”, — паабяцаў Кабякоў.



У першым квартале 2008-га газ для Беларусі каштаваў $119,53 за тысячу кубамэтраў, а далей — $127,9.

У сьнежні 2008 году Беларусь папрасіла ў Расеі 100 мільярдаў расейскіх рублёў крэдыту, калі разьлік ва ўзаемным гандлі будзе ісьці ў расейскіх рублях.

У лістападзе 2008 году Расея і Беларусь падпісалі пагадненьне, што Беларусь атрымае $2 мільярды стабілізацыйнага крэдыту ў 2008-2009 гадах.

Першую частку крэдыту — $1 мільярд — Беларусь ужо атрымала.

22 студзеня Кабякоў правёў перамовы зь міністрам фінансаў Расеі Аляксеем Кудрыным пра выдзяленьне Беларусі другой траншы стабілізацыйнага крэдыту — 1 мільярда даляраў крэдыту.

“Мы з Кудрыным абмяркоўвалі гэтае пытаньне. Мой суразмоўца пацьвердзіў гатоўнасьць Расеі да супрацоўніцтва”, — сказаў Кабякоў.

Паводле папярэдніх дамоўленасьцяў, другую траншу крэдыту Расея павінна прадаставіць да 28 лютага.

Крэдыт выдаецца на 15 гадоў з 5-гадовай адтэрміноўкай па асноўнай запазычанасьці паводле стаўкі LIBOR+3%.

У сьнежні 2007 году Расея выдзеліла Беларусі $1,5 мільярда стабілізацыйнага крэдыту на 15 гадоў пад LIBOR+0,75% з адтэрміноўкай выплаты на 5 гадоў.
XS
SM
MD
LG