Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводле старшыні АГП Анатоля Лябедзькі, сустрэча цягнулася паўтары гадзіны, размова была “прафэсійная, канструктыўная, канкрэтная”.

Ленарчыч і апазыцыя

Дырэктар Бюро АБСЭ ў дэмакратычных інстытутах і правах чалавека Янез Ленарчыч падзяліўся некаторымі падрабязнасьцямі сустрэчаў зь кіраўніком адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімерам Макеем і міністрам замежных справаў Сяргеем Мартынавым.
улады ня ёсьць прыхільнікамі радыкальных і хуткіх зьменаў …

“На думку Ленарчыча, ёсьць некаторыя прыкметы наяўнасьці жаданьня і волі беларускіх уладаў мяняць выбарчае заканадаўства. Але яму падаецца, што ўлады ня ёсьць прыхільнікамі радыкальных і хуткіх зьменаў. Таму на сёньня трэба настройвацца, што гэта можа быць доўгім, марудным працэсам. Я з гэтага раблю выснову, што размова ідзе пра павольную тактыку нясьпешных зьменаў выбарчага заканадаўства, якую на гэтым этапе дэманструюць беларускія ўлады, — гаворыць Лябедзька.

Ленарчыч таксама заявіў, што падчас учорашняй сустрэчы з Уладзімерам Макеем, ён цікавіўся сытуацыяй, што грамадзяне Беларусі ня могуць рэалізаваць права на заканадаўчую ініцыятыву — правесьці сход ініцыятыўнай групы, якая будзе зьбіраць подпісы за зьмены выбарчага заканадаўства. Макей абяцаў далучыцца да гэтага пытаньня і паспрабуе разабрацца. Спадар Ленарчыч заявіў, што ён не хацеў, каб яго бачылі танцуючым з урадам у той час, калі грамадзяне Беларусі ня могуць сабрацца на сход”.

Дырэктар Бюро АБСЭ ў дэмакратычных інстытутах і правах чалавека адзначыў, што БДІПЧ мае намер працаваць па двух накірунках — зьмены выбарчага заканадаўства і правапрымяняльная практыка.

“Па выніках сустрэчы ён канстатаваў, што мы маем аднолькавыя альбо вельмі блізкія падыходы як мяняць заканадаўства. Яны атрымалі нашы прапановы ў фармаце праекта закону аб зьменах у выбарчае заканадаўства. З цікавасьцю дэлегацыя аднеслася да дакумэнта, які быў прыняты яшчэ ў 1999 годзе — распараджэньне Лукашэнкі аб стварэньні адмысловай групы дзеля зьменаў выбарчага заканадаўства супольна з палітычнымі партыямі і міжнароднымі арганізацыямі. І мы казалі, што вельмі важна мець пераемнасьць у працы міжнародных структур. Важна, што мы разумеем, што гэта ня ёсьць тэхнічная зьмена заканадаўства, а гэта ёсьць пытаньне вяртаньня гарантаванага права на свабодны выбар для больш чым сямі мільёнаў выбарцаў у Беларусі”, — заявіў А.Лябедзька.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG