Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шчукіна судзяць за хуліганства ў шпіталі


Валеры Шчукін
Валеры Шчукін

Першамайскі раённы суд Віцебску разглядае справу 67-гадовага пэнсіянэра, якога вінавацяць у тым, што ён непрыстойна паводзіў сябе ў гарадзкім клінічным шпіталі №2, куды прыехаў у якасьці журналіста і праваабаронцы.


На пачатку пасяджэньня судзьдзя Андрэй Прэйс не дапусьціў да ўдзелу ў працэсе сябра БХК Паўла Левінава ў якасьці грамадзкага прадстаўніка падсуднага.

Падзеі, якія сталіся прадметам судовага разгляду, адбыліся 11 сьнежня мінулага году. На просьбу сваякоў спадар Шчукін пагадзіўся адведаць у шпіталі няпоўнагадовага Максіма Андрэева, якога адпаведныя службы зьбіраліся зьмясьціць у сацыяльны прытулак. Маці падлетка імкнулася давесьці, што гэта супрацьзаконна, і зьвярнулася па дапамогу да спадара Шчукіна.

Паводле праваабаронцы, ён убачыў падлетка ў зьнерваваным стане, і 16-гадовы Максім апавёў, што гэта – вынік гаворкі з лекарам-псыхіятарам Зьмітром Сырнікавым, які прыехаў з псыханэўралягічнага дыспансэру.

Валеры Шчукін запатрабаваў, каб адмысловец-псыхіятар размаўляў з падлеткам у прысутнасьці бацькоў і не аказваў ціск на хлопца. Але спадар Сырнікаў заявіў, што праваабаронца яго абражае, і выклікаў міліцыю. Ахоўнікі правапарадку падстаў для затрыманьня не знайшлі, і тады Зьміцер Сырнікаў напісаў пісьмовую заяву пра нібыта хуліганскія дзеяньні Шчукіна.

Міліцыянты тут жа склалі пратакол, дадаўшы, што вядомы журналіст і праваабаронца лаяўся ў іхнай прысутнасьці.

Валерыя Шчукіна судзяць паводле артыкула 17.1 адміністрацыйнага заканадаўства. Калі суд прызнае абвінавачаньне слушным, праваабаронцу пагражае або грашовы штраф памерам ад 2-х да 30-ці базавых велічынь, або арышт на тэрмін да 15 сутак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG