Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама загадаў закрыць турму


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама загадаў на працягу году закрыць турму на ваеннай базе ў Гуантанама.

Абама распарадзіўся спыніць усе судовыя разьбіральніцтвы, якія вядуцца цяпер у Гуантанама. Напярэдадні зь ініцыятывы Абамы частка гэтых працэсаў была прыпыненая.

У Гуантанама знаходзіцца каля 250 чалавек, вінавачаных у сувязях з тэрарыстамі. Закрыцьцё турмы было адным з перадвыбарчых абяцаньняў новага прэзыдэнта.

Абама ўжо прыступіў да фармаваньня новай каманды. Сэнат ЗША на паседжаньні ў сераду зацьвердзіў кандыдатуру сэнатара-дэмакрата Гілары Клінтан на пасаду дзяржсакратара ў адміністрацыі Барака Абамы. 94 сэнатары прагаласавалі «за», 2 – «супраць».

Напярэдадні Абама паўторна прынёс прысягу. Паводле Белага Дому, прымаючы яе ў часе афіцыйнай цырымоніі ў аўторак, Абама запнуўся, таму было вырашана паўтарыць працэдуру – як сказана “з залішніх перасьцярогаў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG