Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сустрэнуцца кіраўнікі ўрадаў Беларусі і Ўкраіны


Сяргей Сідорскі

Сяргей Сідорскі

У найбліжэйшыя дні плянуецца сустрэча прэм'ер-міністраў Беларусі і Ўкраіны. На ёй будуць аформлены дамоўленасьці, якія дасягнуты падчас перамоваў Аляксандра Лукашэнкі і Віктара Юшчанкі ў Чарнігаве.


У выніку сустрэчы кіраўнікоў Беларусі і Ўкраіны падпісаны мэмарандум аб супрацоўніцтве ў энэргетычнай сфэры.

Адна зь яго мэтаў – дывэрсыфікацыя паставак энэргарэсурсаў і інтэграцыя энэргетычных рынкаў абедзьвюх краін.

“Падпісаньне мэмарандуму забясьпечыць спрыяльныя ўмовы для загрузкі існых і будаўніцтва новых транспартных сетак і збудаваньняў для дастаўкі і транзыту энэрганосьбітаў, уключна з увядзеньнем праекту стварэньня калідора для транспартыроўкі касьпійскай нафты на міжнародныя рынкі, рэалізацыі праектаў па мадэрнізацыі, рамонту і камплектацыі абсталяваньня энэргетычных аб'ектаў”, - гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы прэзыдэнта Ўкраіны.

Таксама падпісана консульская канвэнцыя, мэмарандум паміж урадамі і нацбанкамі Беларусі і Ўкраіны аб выпрацоўцы мераў па інтэнсыфікацыі двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ва ўмовах усясьветнага фінансавага крызысу. А таксама падпісанае міжурадавае пагадненьне аб спрошчаным парадку праезду ўчастку дарогі Славуціч – Чарнобыльская АЭС, які праходзіць па тэрыторыі Беларусі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG