Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канцэрт “Бардаў Свабоды” (фота, відэа)


У кастрычніку летась мы абвясьцілі слухацкі конкурс на найлепшую бардаўскую песьню, прысьвечаную свабодзе ў любых яе праявах. Сёньня — падвядзеньне вынікаў. Але не сканчэньне конкурсу. /img/icon-photogallary.gif /img/icon-video.gif

Заключны канцэрт і ўзнагароджаньне пераможцаў абываецца ў менскай кавярні “Фальварак Добрыя Мысьлі”. З імпрэзы перадае наш карэспандэнт Вячаслаў Ракіцкі:

“Імпрэза пачалася выступам ужо клясыка беларускай бардаўскай песьні Зьмітра Сідаровіча. Наведнікі імпрэзы яшчэ ня ведаюць пераможцаў, але журы мне толькі што перадало іх сьпіс.

Пераможцы вызначаныя ў шасьці намінацыях:

— “Гістарычная баляда” — Алег Мізула, гісторык з Жодзішкаў.

— “Сацыяльная сатыра” — Алесь Наркевіч, прадпрымальнік зь Вялейкі.

— “Філязофская песьня” — Зьміцер Казлоўскі, юрыст зь Вялейкі.

— “Жаночая лірыка” — Ірына Дарафяйчук, культуролаг, дактарантка у Варшаве.

— “Свабода на барыкадах” — Марыя Новікава, настаўніца з Самахвалавічаў.

— “Патрыятычная песьня” — Зьміцер Вінаградаў, германіст з Гомелю.

На імпрэзе пануе цёплая, шчырая, даверлівая атмасфэра. Гэтаму спрыяе атмасфэра артыстычнай кавярні “Фальварку Добрыя Мысьлі”, якая стала ўлюбёным, “тусовачным” месцам маладых мастакоў, інтэлектуалаў. Атмасфэра абсалютна адпавядае таму віду літаратурнай і мастацкай творчасьці, які дазваляе выказаць сваё “я”, сваё вельмі прыватнае стаўленьне да сьвету.

На пачатку імпрэзы я гутарыў з наведнікамі, яны адзначаюць, што дзякуючы “Радыё Свабода”, дзякуючы перадачы “Барды Свабоды”, дзякуючы Зьмітру Бартосіку беларуская бардаўская песьня набывае новае дыханьне”.

Імпрэза пачалася выступам Зьмітра Сідаровіча


Марыя Новікава


Алесь Наркевіч


Алег Мізула


Зьміцер Казлоўскі


Андрэй Касцень


Зьміцер Бартосік уручае гітару Алегу Мізулу за перамогу ў намінацыі “Гістарычная баляда”


Сьпявае Марыя Новікава

Уручэньне прыза ў намінацыі “Гістарычная баляда”

Гаворыць Зьміцер Бартосік


Конкурс працягваецца. Дасылайце свае творы на адрас bardysvabody@gmail.com.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG