Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Войскам карыстаюцца для ізаляцыі палітычных апанэнтаў"


Іван Шыла і Франак Вячорка

Іван Шыла і Франак Вячорка

Адбылася онлайн-канфэрэнцыя з моладзевымі актывістамі Франакам Вячоркам і Іванам Шылам.

Пачытаць адказы можна ТУТ.

Днямі кіраўнік Моладзі БНФ Франак Вячорка і адзін з кіраўнікоў “Маладога Фронту” Іван Шыла распаўсюдзілі заявы пра спробы забраць іх у войска.

“Вынікі першай камісіі, якая прызнала мяне непрыдатным да службы ў мірны час, раптоўна зьмянілі, мне неабгрунтавана абмежавалі выезд зь Беларусі і арганізавалі прызыўную камісію, не дачакаўшыся сканчэньня мэдычнай, — піша Іван Шыла.

“У мяне ёсьць дакладная інфармацыя, што на камісію аказваўся ціск супрацоўнікамі КДБ. Таму я лічу незаконным рашэньне аб стане майго здароўя, бо быў парушаны прынцып незалежнасьці мэдыцыны. Нават калі дыягназ адпавядае сапраўднасьці, ісьці ў войска — значыць пагадзіцца з нахабствам і незаконнасьцю”.

Шыла запэўнівае, што:

  • “гатовы прайсьці незалежную мэдычную камісію і адправіцца ў вайсковую частку, калі яна прызнае мяне прыдатным”.
  • “ня буду выконваць Закон аб воінскім абавязку, пакуль ня будуць прыцягнуты да адказнасьці супрацоўнікі КДБ і ваенны камісар Салігорскага раёну, якія аказвалі ціск на сяброў мэдычнай камісіі”.
  • “парушэньне маіх правоў, перадузятае стаўленьне і ціск супрацоўнікаў КБД на лекараў ня ёсьць выпадковасьцю — гэта палітычны перасьлед і «палітычны прызыў”.
  • “патрабую не абмяжоўваць маё права на атрыманьне адукацыі, то бок, даць мне магчымасьць скончыць сярэднюю школу і даздаць іспыт у траўні 2009 году”.

Франак Вячорка
Выключэньне з БДУ і спробы накіраваць яго ў войска, незважаючы на мэдычныя дыягназы “лічу вынікам сваёй дзейнасьці у кіроўных органах Партыі і Моладзі БНФ”, піша з сваёй заяве Франак Вячорка.

“Прызыў мяне ў войска носіць палітычны характар. Мы назіраем адраджэньне «рэпрэсіўнай мэдыцыны» з мэтай фальсыфікацыі дыягназаў і прызваньня на вайсковую службу асабліва актыўных маладых людзей, нягледзячы на аб’ектыўны стан здароўя”.


Хлопец пералічвае свае далейшыя дзеяньні:

  • “зьбіраюся падаваць у суд на рашэньне прызыўной камісіі і дзеяньні супрацоўнікаў 432 ГМКМЦ (Рэспубліканскі ваенны шпіталь). Буду дамагацца прыцягненьня да адказнасьці тых, хто спрыяе майму незаконнаму прызыву”.
  • “гатовы прайсьці незалежную мэдычную экспэртызу і адправіцца ў войска, калі буду прызнаны прыдатным. Гэта камісія мусіць быць сфармавана зь незалежных дактароў-спэцыялістаў, на якіх ня будзе ажыцьцяўляцца ціску ані з боку Міністэрства абароны, ані з боку спэцслужбаў”;
  • “буду патрабаваць прыцягненьня да адказнасьці асобаў, якія ўдзельнічалі ў маім зьбіцьці 16 студзеня 2009, а таксама незаконным пазбаўленьні волі”;
  • “буду патрабаваць узнаўленьня ў БДУ, адкуль я быў незаконна адлічаны, а таксама забесьпячэньня маіх правоў на атрыманьне адукацыі”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG