Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цэны на прыродны газ для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў у Беларусі з 1 студзеня гэтага года павялічаны на 9,8% — з $158,67 да $174,18 за тысячу кубамэтраў без падатку на даданую вартасьць.

Адпаведнае рашэньне зьмяшчаецца ў пастанове Міністэрства эканомікі Беларусі нумар 7, паведамілі карэспандэнту БелТА у прэс-службе ведамства.

«Неабходнасьць перагляду цэн на прыродны газ для спажыўцоў рэспублікі ўзьнікла ў сувязі з павелічэньнем 1 студзеня 2009 года цаны куплі прыроднага газу ў Расійскай Фэдэрацыі, а таксама зьмяненьнем агульных эканамічных умоў гаспадараньня», — растлумачылі ў Міністэрстве эканомікі.

Цэны на газ, устаноўленыя гэтай пастановай, падлягаюць прымяненьню з 1 студзеня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG