Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На якім месцы стаіць Беларусь сярод зьнешнепалітычных пытаньняў у новага прэзыдэнта ЗША, які дагэтуль ніяк не выказваўся па беларускім пытаньні? Ці пачне новая адміністрацыя палітыку да Беларусі з чыстага ліста, ці працягне лінію Джорджа Буша.


Цыганкоў: “Як хутка пасьля свайго ўступленьня на пасаду Барак Абама пачне прымаць нейкія рашэньні ў справах Беларусі? Ці можа быць даволі хутка разьвязаная ненармальная сытуацыя з амэрыканскай амбасадай у Менску, і іншыя пытаньні, якія патрабуюць неадкладнага вырашэньня?”


Фёдараў: “Пакуль што мы нічога ня ведаем пра стаўленьне новага амэрыканскага прэзыдэнта да беларускай праблемы. Наколькі мы ведаем, ён па гэтым пытаньні яшчэ ніколі не выказваўся. Але гэта яшчэ нічога не азначае. Бо той жа Джордж Буш, які дастаткова часта выказваўся па беларускім пытаньні, таксама да свайго ўступленьня на пасаду на гэты конт нічога не казаў. І ў яго хапала вельмі шмат іншых справаў.

Рэч у тым, што ўсё гэтыя пытаньні рыхтуе Дзярждэпартамэнт, а дакладней, аддзел, які займаецца нашай краінай. Проста так, ні з пушчы ні з поля, яны ўздымацца ня будуць. Беларуская праблема будзе зьяўляцца на першым пляне, калі тут будзе нешта адбывацца. Асабліва калі тут будзе адбывацца нешта кепскае – тады амэрыканская рэакцыя будзе абавязкова. Калі Менск будзе рухацца наперад, у бок дэмакратызацыі, тады могуць быць і адпаведныя крокі з боку Захаду, у тым ліку і ЗША”.

Цыганкоў
: “Прэзыдэнт Буш пакінуў у палітычную спадчыну пэўны падыход да беларускіх праблемаў, які выражаўся ў санкцыях, што былі часткова зьнятыя пасьля вызваленьня палітвязьняў. Ці можа новая адміністрацыя пачаць усё з чыстага ліста, і адкінуць падыходы, якія рабілася раней?”

Фёдараў: “Я ня думаю, што гэта будзе зроблена так радыкальна. Хаця ў Эўропе ў некаторых такія спадзяваньні існуюць. А Абама будзе больш прыслухоўвацца да голасу Эўропы ў міжнародных пытаньнях – ня выключана, што і ў беларускім.

Таму ня выключана, што калі будуць крокі з беларускага боку, то амэрыканскі рух насустрач будзе больш хуткім, чым быў раней. Але гэта ў большай ступені ўсё ж будзе залежыць ад Менску. Прынамсі, на дадзены момант ёсьць падставы для паляпшэньня адносінаў, але як яны будуць выкарыстаныя, залежыць больш ад афіцыйнага Менску”.

  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода».  На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

XS
SM
MD
LG