Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Абама нічога не рашае, кіруюць, як і раней, Ракфэлеры, мільярдэры”


Чаго можна чакаць ад новага прэзыдэнта ЗША? Ці зможа ён зьмяніць становішча ў эканоміцы, паўплываць на фінансавы крызіс, на сытуацыю ў Іраку, на дачыненьні зь Беларусьсю? На гэтыя пытаньні адказвалі гарадзенцы.


Спадар: “Што зь Беларусьсю адносіны памяняюцца, я сумняваюся, усё ж Штаты далёка ад нас. А там, на месцы, і ў Іраку можа што і зьменіцца, калі будзе паўнапраўны прэзыдэнт. А з крызісам наўрад ці, нічога не атрымаецца ў яго”.

Іншы спадар: “Ну я думаю, калі ён толькі рашыцца на крэпкае дзеяньне —валюту памяняць сваёй уладаю — даляр прыбраць, можа, тады штосьці зьменіцца ў дачыненьні крызісу. Проста зробіць шокавую тэрапію… Але Абама нічога не рашае, яго проста вылучылі як чорнаскурага лідэра, як гэта ўва ўсіх фільмах амэрыканскіх. Там кіруюць, як і раней, усе гэтыя Ракфэлеры, мільярдэры”.

Спадар: “Цяжка сказаць, што будзе, паколькі ў нас дастаткова дрэнна асьвятлялася — што ён там думае. Ён выказваўся з нагоды ўсіх праблемаў, але мы паняцьця ня маем, што ён там гаварыў і за што ўласна яго выбралі, чым ён пераўзышоў сваіх праціўнікаў. Але калі яго выбралі, у яго цяпер праца такая, ён мае чатыры гады, каб займацца ўсімі гэтымі пытаньнямі”.

Спадарыня: “Яму нявыгадна, каб яшчэ нейкі канфлікт насьпяваў дзе-небудзь, я так думаю. Яму гэта непатрэбна і самой Амэрыцы таксама. Яны й так у фінансавым крызісе знаходзяцца, і іхнія ж людзі пакутуюць. Так што я думаю, яны будуць старацца мірным шляхам выйсьці з усіх канфліктаў”.

Спадар: “Я думаю, што нешта памяняецца, бо цяпер новы прэзыдэнт, якому трэба чымсьці выдзеліцца ўсё роўна. Як там будзе, Бог яго ведае, але зьмяненьні будуць адназначна. А наконт адносінаў зь Беларусьсю — час пакажа. Можа ня будуць яны такія катэгарычныя. Хаця Штаты ніколі не былі катэгарычныя супраць Беларусі, а гэта мы, беларусы, былі катэгарычна супраць Штатаў. А наколькі сам Абама, ня ведаю, гэта будзе ўсё ягоная каманда рабіць сваю палітыку і ў эканоміцы таксама будуць старацца, каб яна выплыла, бо эканоміка — гэта грошы, гэта — жыцьцё”.

Спадар: “Я думаю, што прэзыдэнт Злучаных Штатаў Амэрыкі наўрад ці што можа зьмяніць. Там усё вырашаюць пэўныя колы, якія, у адрозьненьне ад таго, што прэзыдэнты мяняюцца, зьяўляюцца даволі стабільнымі структурамі, таму яны ўсё вырашаюць”.

Іншы спадар:
“Я думаю, што ў некаторай ступені Абама паўплывае на сытуацыю, але нязначна: на тую ж самую вайну ў Іраку, на тую ж самую палітыку, на тое ж фінансавае становішча, аднак гэта будзе нязначна”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG