Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве забілі адваката, які бараніў чачэнцаў і беларусаў


Станіслаў Маркелаў

Станіслаў Маркелаў

Сёньня ў цэнтры Масквы застралілі адкавата Станіслава Маркелава, які бараніў інтарэсы сям’і Эльзы Кунгаевай. Зь ім у машыне знаходзілася журналістка, пазаштатная супрацоўніца “Новай газеты” Анастасія Бабурава. Ад атрыманых траўмаў яна пазьней сканала ў бальніцы.

У 2003 годзе за забойства чачэнскай дзяўчыны Эльзы Кунгаевай быў асуджаны былы палкоўнік расейскай арміі Юрый Буданаў. Нядаўна ён быў датэрмінова вызвалены. Сёньня Маркелаў падаў скаргу на адмову
Юрый Буданаў
Дзімітраваградзкага суду разгледзець ягонае прашэньне адмяніць рашэньне пра вызваленьне Буданава. Ён праводзіў з гэтай нагоды прэсавую канфэрэнцыю ў Маскве.

Галоўны рэдактар “Новай газеты” Дзьмітрый Муратаў паведаміў, што рэдакцыі ўдалося дастаць “флэшку” з інтэрвію, якое Анастасія Бабурава ўзяла ў Станіслава Маркелава перад трагедыяй. “Мы яго абавязкова апублікуем”, — запэўніў Муратаў.

Станіслаў Маркелаў вядомы й тым, што выйграў справу беларуса, якога абвінавачвалі ў псаваньні шыльды беларускага пасольства надпісамі “Жыве Беларусь” і “БТ хлусіць”. Тады ўпершыню ў расейскай практыцы быў пацьверджаны статус беларускай мовы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG