Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шушкевіч: “Каб Абама пазбавіў сьвет ад крызісу”


Станіслаў Шушкевіч

Станіслаў Шушкевіч

Што б вы хацелі, каб прэзыдэнт ЗША Абама зрабіў для Беларусі? На гэтае пытаньне адказвае былы старшыня Вярхоўнага Савета Станіслаў Шушкевіч:


“Калі будзе працягвацца тая палітыка, якую праводзілі ЗША, палітыка прынцыповая, а яна звычайна не мяняецца пры зьмене прэзыдэнта, то проста мы будзем мець умовы, каб рабіць сваю працу і каб нам ніхто не перашкаджаў. Ніхто ня зьменіць нашу сытуацыю, акрамя нас саміх. І я ні на кога іншага не спадзяюся.

Я хачу, каб Абама выканаў тыя пажаданьні, якія выказваў падчас перадвыбарчай кампаніі — каб пазбавіў сьвет ад крызісу. Тут, я думаю, ён многа можа зрабіць, бо гэта багатая краіна, якая здольная ўзьдзейнічаць на эканоміку”.

Адносна пэрспэктывы беларуска-амэрыканскіх дачыненьняў спадар Шушкевіч адзначыў:

“Калі скончыцца тая дурнота, якую праводзіла наша вышэйшае кіраўніцтва, то, зразумела, яны павінны палепшыцца. Мне здаецца, што гэтая дурнота павінна скончыцца, бо Беларусь зацікаўленая ў добрых стасунках з ЗША. Яна сама сапсавала гэтыя стасункі. І трэба гэта аднавіць. Можа, з прыходам новай адміністрацыі будзе падстава, каб Беларусь зьмяніла сваю пазыцыю. Тут не ЗША павінны мяняць пазыцыю, а Беларусь, беларуская ўлада”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG