Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Казулін: Павінны рабіць будучыню сваімі, а не чужымі рукамі


Аляксандар Казулін

Аляксандар Казулін

Што б вы хацелі, каб прэзыдэнт ЗША Абама зрабіў для Беларусі? Былы палітвязень Аляксандар Казулін выказвае надзею, што пазыцыя ЗША адносна сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі застанецца прынцыповай.


“Найперш мы самі павінны нешта рабіць для Беларусі. І тады мы можам чакаць нечага ад іншых.

Мне вельмі цікава, калі людзі спрабуюць зазірнуць у будучыню і спадзяюцца, каб гэтая будучыня рабілася нейкімі іншымі рукамі. Мы павінны гэтую будучыню самі будаваць — у сваіх сэрцах, у сваіх душах. І тое, што ў гэтым годзе ў нашай краіне будуць адбывацца вельмі слушныя падзеі — гэта відавочна. І ў сьвеце да гэтых падзеяў не застануцца абыякавымі”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG